У Беларусі пачынае працу місія МВФ

У Мінску пачынае працу місія Міжнароднага валютнага фонду па ацэнцы эканамічнай сітуацыі, паведамляе Еўрарадыё
Белта

Белта

Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў прадстаўніцтве МВФ у нашай краіне.

Кіруе місіяй Жак Міньян. Працаваць яна будзе з 29 кастрычніка па 5 лістапада. Місія прыбыла для ацэнкі эканамічнай сітуацыі. Плануецца, што прадстаўнікі місіі правядуць сустрэчы ў беларускім урадзе, Нацыянальным банку, а таксама з экспертамі.

На пачатку 2020 года ў Беларусь прыедзе місія МВФ па Артыкуле IV статута фонду. У адпаведнасці з Артыкулам IV МВФ праводзіць двухбаковыя абмеркаванні з дзяржавамі-чальцамі. Група супрацоўнікаў фонду прыязджае ў краіну, збірае эканамічную і фінансавую інфармацыю і абмяркоўвае з уладамі змены ў эканоміцы і эканамічную палітыку. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!