У Беларусі затрымалі паліттэхнолага Віталя Шклярава

Пра гэта 29 ліпеня паведаміў тэлеканал АНТ. Сцвярджаецца, што ён кансультаваў адміністратараў сацсетак, аб'яднаных пад агульнай назвай "Краіна для жыцця" Сяргея Ціханоўскага, перадае Еўрарадыё.

Віталь Шкляраў / Еўрарадыё

"Відаць, яму [Шкляраву] давядзецца даць тлумачэнне, навошта ўкараняў сваіх агентаў у перадвыбарчыя штабы, як мабілізаваў вакол Ціханоўскага пратэстны электарат, а галоўнае — у чыіх інтарэсах", — такія словы прагучалі ў сюжэце згаданага тэлеканала.

Шклярава прадставілі "вядомым расійскім паліттэхнолагам". Ён нарадзіўся ў Гомелі, яму 44 гады. Віталь Шкляраў працаваў у выбарчым штабе Ангелы Меркель, Барака Абамы, на выбарах у ЗША 2016 года — у штабе кандыдата ў прэзідэнты Берні Сандэрса. Падчас расійскіх выбараў 2018 года працаваў у выбарчым штабе Ксеніі Сабчак.

Інфармацыя пра затрыманне Шклярава прагучала ў дзень, калі было абвешчана пра затрыманне дзясяткаў расіян у Беларусі.

Паводле euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: