У Берліне пракаментавалі пачатак суда над Ціханоўскім

Сёння, 24 чэрвеня, пачынаецца працэс супраць Сяргея Ціханоўскага. Урад Германіі пракаментаваў гэты працэс і запатрабаваў вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі.

 

Урад Германіі патрабуе вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі. З такой заявай перад пачаткам судовага працэсу над блогерам Сяргеем Ціханоўскім выступіла прадстаўніца МЗС ФРГ Марыя Адэбар (Maria Adebahr) у Берліне паведамляе карэспандэнт DW.

«Мы патрабуем вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і аднаўлення прынцыпаў прававой дзяржавы. А таксама асуджаем гвалт і дзеянні ўлад у дачыненні да дэманстрантаў у Мінску і рашуча перасцерагаем ад абмежавання правоў на свабоду меркавання, як гэта зараз адбываецца», — падкрэсліла Адэбар.

Першае пасяджэнне па справе ў дачыненні да Ціханоўскага прызначанае на чацвер, 24 чэрвеня. Яно пройдзе ў СІЗА №3 у Гомелі ў закрытым рэжыме. Непасрэдна з нагоды распачатага 24 чэрвеня судовага працэсу Марыя Адэбар заявіла: «Пра тое, як мы ацэньваем канкрэтны працэс, можна будзе гаварыць пасля таго, як ён пачнецца».

Паводле www.dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: