У Брэсце адбудзецца акцыя ў падтрымку Сяргея Ціханоўскага

Пра гэта паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.
Сяргей Ціханоўскі

Сяргей Ціханоўскі

Пікет у падтрымку блогера Сяргея Ціханоўскага ў Берасці не адменены.

Афіцыйнай інфармацыі пра тое, што масавае мерапрыемства ў сувязі з затрыманнем актывістаў не адбудзецца, пакуль нідзе змешчана не было.

Адзін з лідараў пратэстаў Уладзімір Мароз звярнуў увагу, што ён нікога не заклікае да ўдзелу, але сам плануе прыйсці:
– Я магу сказаць, што дзесьці больш за 50% людзей не вераць, што гэтыя выбары будуць празрыстыя, не вераць, што гэтыя выбары будуць сумленнымі. Яны кажуць: «Які сэнс нам ставіць подпісы, хадзіць галасаваць, калі даўно ўжо зразумела, хто будзе». Я пакуль не адчуў, каб нейкая выбарчая кампанія праходзіла.

Папярэдне акцыя планавалася на нядзелю, 31 траўня, на 12-ю гадзіну каля кінатэатра Беларусь. Не выключана, што яна будзе сумешчаная з „кармленнем галубоў”.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: