У Брэсце да прыезду Мядзведзева выканкам заклікае жыхароў прыбраць смецце?

Брэст рыхтуецца да прыезду прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі Сяргея Румаса і Дзмітрыя Мядзведзева. У абласным цэнтры адбудзецца пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.
b-g.by

b-g.by

Раніцай 11 снежня ў сацсетках пачалі з'яўляцца фота дворнікаў, якія прыводзяць у парадак вуліцы, па якіх, як плануюцца, будзе ехаць картэж высокапастаўленых асоб дзвюх краін.
b-g.by

А напярэдадні ў сацсетках з'явілася паведамленне, аўтары якога сцвярджаюць, што яго разаслаў старшыням кааператываў і таварыстваў уласнікаў гарвыканкам. У тэксце паведамлення гаворыцца, што ў сувязі з прыездам у Брэст Румаса і Мядзведзева «вам неабходна ўважліва агледзецца вакол сваіх дамоў і дваровых тэрыторый на прадмет наяўнасці непатрэбных аб'яваў, графіці, парадку на смеццевых пляцоўках і г.д.».
b-g.by

Пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы ў Брэсце прызначана на 13 снежня. Плануецца, што ў гэты дзень адбудзецца падпісанне праекта аб узаемным прызнанні віз, які Мінск і Масква канчаткова ўзгаднілі ў канцы лістапада.

b-g.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: