У Брэсце пры ўдзеле Генконсула Расіі ўзнялі сцягі «ДНР» і «ЛНР»

Учора, 30 красавіка, у Брэсцкую крэпасць прыехалі ўдзельнікі мотапрабегу «Дарогі Перамогі — на Берлін 2019 год», які ладзіць вядомы расійскі байкерскі клуб «Начныя ваўкі».
Фота: Фэйсбук Генеральнага консульства Расіі ў Брэсце

Фота: Фэйсбук Генеральнага консульства Расіі ў Брэсце

У суполцы Генеральнага консульства Расіі ў Брэсце ў Фэйсбуку паведамляецца, што ля ўваходу ў Брэсцкую крэпасць удзельнікаў мотапрабегу сустракаў Генконсул Расіі ў Брэсце Ігар Канякін, прадстаўнікі арганізацыі суайчыннікаў «Рускае таварыства», Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане.

Пасля экскурсіі па крэпасці і ўскладання кветак удзельнікі акцыі сфатаграфаваліся, у тым ліку са сцягамі непрызнаных сепаратысцкіх утварэнняў на ўсходзе Украіны «ДНР» і «ЛНР».

Плануецца, што акцыя «Начных ваўкоў» завершыцца 9 траўня ў Берліне. Але былі прэцэдэнты, калі скандальных байкераў не пускалі ў Еўропу і разварочвалі на беларуска-польскай мяжы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: