У Брэсце ў разгоне мірных пратэстоўцаў прымалі ўдзел вайскоўцы

У Брэсце ў разгоне мірных пратэстоўцаў прымалі ўдзел вайскоўцы. Загад аб мабілізацыі 38-й брыгады аддаваў старшыня МУС Аляксандр Астрэйка.

Илюстрацыйнае фота brestnote.by

10 і 11 жніўня ў Брэсце з’явіліся ваенныя. Яны літаральна ачапілі ўвесь цэнтр гораду і не давалі жыхарам выходзіць з уласных пад’ездаў. Прымянялася агнястрэльная зброя, што відаць па фотаздымках, выкладзеным у інтэрнэт і па выказваннях відавочцаў, паведамяле www.racyja.com.

Пры гэтым пра так званае “ваеннае становішча” ніхто афіцыйна не папярэджваў мірнае насельніцтва. Сілавікі толькі сцвярджаюць, што была інфармацыя аб выкарыстанні ўнутраных войскаў і арміі на старонках дзяржаўных выданняў, што сведчыць аб загадзя падрыхтаванай аперацыі.

Яшчэ ў апошні выбарчы тыдзень былі неадназначныя выказванні, а па факту пагрозы ў вуснай форме з экранаў тэлебачання аб нібыта прафілактычных мерах для навядзення парадку пасля кампаніі. Улады называлі выкарыстанне ваенных і арміі “дадатковым фізічным кантролем”.

www.racyja.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: