У цэнтры Мінска адбыўся мітынг у абарону незалежнасці. Фота

Наш карэспандэнт наведаў мітынг у абарону незалежнасці, арганізаваны 6 кастрычніка.
Валянцін Трокскі

Валянцін Трокскі

Мітынг у абарону Незалежнасці прайшоў на плошчы Свабоды. Прайшоў фармальна ў выглядзе пікета па збору подпісаў за прэтэндэнта ў кандыдаты ў дэпутаты ад «Еўрапейскай Беларусі» Валянціна Трокскага.

Сабралася на акцыю блізу 100 чалавек. На плошчы луналі сцягі і антыімперскія плакаты.

Перад прысутнымі выступалі Мікола Статкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Ніна Багінская, Павал Севярынец, Дзяніс Урбановіч. Апошні выканаў эфектны перфоманс — разарваў партрэт Пуціна. Былі прадстаўніцы ініцыятывы Маці 328.

Напрыканцы акцыі адбылося спаленне пасведчанняў сябраў ІГ на знак пратэсту супраць адсутнасці сапраўдных выбараў у Беларусі.



Фота: Арцём Лява

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!