У цэнтры Мінска адбываецца малітоўны сход за Курапаты

Мікалай Статкевіч звярнуўся да вернікаў усіх канфесій Беларусі з заклікам прыйсці на плошчу Свабоды ў 12:00 на малітву за Курапаты. Радыё Свабода ажыццяўляе трансляцыю з месца малітоўнага сходу.
Апоўдні на плошчы Свабоды ў Мінску пачалі збірацца актывісты на заклік Мікалая Статкевіча. Сам палітык быў затрыманы АМАПам на выхадзе са свайго дома за заклікі прыходзіць на малітву.

На плошчы Свабоды прысутнічаюць жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, паэт і палітык Уладзімір Някляеў, актывісты палітычных партый і грамадскіх арганізацый, грамадзяне з крыжамі і бел-чырвона-белымі сцягамі.

Чытайце таксама: Курапаты: беззаконне на дзяржаўным узроўні

Малітвы ў Курапатах адбываюцца штодня з таго часу, як 4 красавіка будаўнікі знеслі крыжы вакол мемарыялу і пачалі ўсталяванне агароджы. Гэтыя дзеянні выклікалі моцнае абурэнне ў беларускім грамадстве, пра знос крыжоў напісалі СМІ ўсяго свету. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!