У цэнтры Мінска затрымалі актывіста «Народнай Грамады»

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Баста.
2 красавіка, у суботу каля 13:00 актывіст «Народнай Грамады» Валянцін Трокскі быў затрыманы невядомымі асобамі каля Свята-Духава сабору ў цэнтры Мінска. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Баста. Актвіст выйшаў на пікет з плакатам, на якім былі словы Ўладзіміра Някляева: «Ты чуеш стогны? Гэта — Курапаты». Валянцін паспеў паведаміць, што яго вязуць у РУВД Цэнтральнага раёна.

Штонядзельныя акцыі ў абарону Курапатаў пачаліся на заклік Мікалая Статкевіча пасля таго, як 4 красавіка ў Курапатах былі знесеныя ўсталяваныя грамадствам крыжы.

Чытайце таксама: У цэнтры Мінска прайшла малітва за Курапаты

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: