У Еўрапарламенце абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі

Праінфармаваць еўрапейскіх калегаў і знайсці адэкватныя рычагі ўплыву. Група беларускіх палітыкаў сустракалася з дэпутатамі Еўрапарламента.

Фота з сайта npbelarus.info

Сярод важнейшых тэмаў: сітуацыя ў Беларусі пасля парламенцкіх выбараў і перад прэзідэнцкай кампаніяй. А таксама будаўніцтва Астравецкай атамнай станцыі, якая непакоіць Еўропу.

Пра гэта “Радыё Рацыя” сказаў адзін з удзельнікаў еўрапейскіх сустрэч — нацыянальны каардынатар кампаніі “Права выбару” Алесь Сілкоў.

Паводле яго, на першым месцы — так званая беларуска-расійская інтэграцыя:

Беларусь, ёсць такое адчуванне, што гэта Terra incognita для еўрапарламентарыяў. Яны хочуць разабрацца, што за сітуацыя ў Беларусі цяпер. Па-другое, іх хвалююць дзве велізарныя праблемы. Першая — гэта праблема Саюзнай дзяржавы. Іх цікавіла, як да гэтага ставіцца насельніцтва. І другое вельмі важнае пытанне — гэта Астравец. Гэта вельмі жорсткае пытанне асабліва для літоўскіх парламентарыяў, якія абмяркоўвалі што гэта, навошта гэта трэба Беларусі і што будзе далей.

Дыскусію ў фармаце круглага стала ў Еўрапарламенце ініцыяваў пастаянны дакладчык па Беларусі Пятрас Аўштравічус з Літвы. Беларусь прадстаўлялі таксама: дырэктар Цэнтра даследаванняў і прагнозаў развіцця “Еўрапейскі дыялог” Анатоль Лябедзька, сябра грамадскага аб’яднання “Экадом” Ірына Сухій і кіраўніца грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Вольга Карач.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: