У Гародні затрымалі юнакоў, якія клелі ўлёткі супраць «закона аб адтэрміноўках»

Іх затрымлівала чатыры амапаўцы і два супрацоўнікі органаў у цывільным. Пра гэта паведаміў Дзяніс Ціханенка, памочнік дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай, піша Еўрарадыё.

Юнакі правялі ў міліцыі тры гадзіны, пасля чаго іх адпусцілі, папярэдне канфіскаваўшы ўлёткі.

"Закон аб адтэрміноўках", які набудзе моц 9 жніўня, пакідае за юнакамі толькі адну адтэрміноўку ад войска для атрымання вышэйшай адукацыі. Петыцыя супраць яго ўвядзення сабрала ў інтэрнэце больш 10 тысяч подпісаў за адзін дзень.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!