У Гродна вызначылі месцы, забароненыя для агітацыі перад выбарамі

Стала вядома, што 19 жніўня 2019 года Гродзенскім гарвыканкамам вызначаныя месцы, якія забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбарцаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
У прыватнасці, згодна з пунктам 1.1 рашэння Гродзенскага гарвыканкама №565, забароненыя месцы «на адлегласці менш 50 метраў ад будынкаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, судоў, органаў пракуратуры».

Пункт 1.2 таксама забараняе агітацыю на тэрыторыі чыгуначнага вакзалу і аўтавакзалу.

Рашэнне №565 пунктам 2 абавязвае апублікаваць яго на старонках газеты «Гродзенская праўда», а таксама на афіцыйным сайце Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэту.

«Гродзенская праўда» апублікавала гэтае рашэнне (якое існуе, падобна, толькі на рускай мове — чарговая дыскрымінацыя беларускай мовы галоўным дзяржаўным органам горада). На сайце гарвыканкама яно ў выбарчай рубрыцы схаванае ў раздзеле «дакументы».  

harodniaspring.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!