У Гродне затрыманыя ўдзельнікі каманды Ціханоўскага Арцём Сакаў і Канстанцін Сярогін (дапоўнена)

Удзельнікаў праекту youtube-канала "Краіна для жыцця" Арцёма Сакава і Канстанціна Сярогіна затрымалі 31 траўня каля 11 вечара ў Гродне. Як паведаміла "Вясне" маці Арцёма Сакава, хлопцаў забралі прама з кватэры, дзе яны знаходзіліся. Іх звезлі супрацоўнікі на машыне з нумарамі сёмага рэгіёна (Мінск).

Арцем Сакаў (фота TUT.BY) і Канстанцін Сярогін


У дадзены момант месцазнаходжанне, а таксама падставы затрымання Сакава і Сярогіна высвятляецца. І мінскім ІЧУ маці Сакава сказалі, што ён у Гродне.

Нагадаем, што адразу пасля інцыдэнту на пікеце ў падтрымку вылучэнкі ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай быў затрыманы кіраўнік яе ініцыятыўнай групы, блогер Сяргей Ціханоўскі і яшчэ каля 10 чалавек. На наступны дзень затрыманні працягнуліся. МУС паведаміў, што па выніках інцыдэнту ў Гродне распачатая крымінальная справа за ўчыненне гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі.

Вядома, што Сяргея Ціханоўскага і яшчэ сем чалавек перавезлі ў ізалятар часовага ўтрымання ў Мінск. Трохсуткавы тэрмін утрымання пад вартай у затрыманых у пятніцу заканчваецца ўвечары 1 чэрвеня.

Пазней праваабаронцы паведамілі, што Арцём Сакаў затрыманы Ленінскім адзелам унутраных спраў Гродна на 3 сутак у межах крымінальнай справы. Якой менавіта справы — пакуль невядома.

 А Канстанціна Сярогіна, паводле папярэдняй інфармацыі, адпусцілі днём 1 чэрвеня.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: