
"Улічваючы камандны тон пасла Расіі Бабіча М.В., які не разумее розніцы між федэральнай акругай Расійскай Федэрацыі і незалежнай дзяржавай Рэспублікай Беларусь, што, лічым, вядзе да падрыву сяброўскіх адносінаў між нашымі краінамі, просім у адпаведнасці з арт.9 і арт.43 Венскай канвенцыі ад 18.04.1961 "Аб дыпламатычных адносінах" аб'явіць амбасадара Расійскай федэрацыі Бабіча Міхаіла Віктаравіча, persona non grata." — пішуць стваральнікі.
Зварот плануецца накіраваць у Міністэрства замежных спраў Беларусі.
На момант публікацыі петыцыя сабрала 58 подпісаў