У Кангрэсе ЗША афіцыйна створаны двухпартыйны беларускі кокус

Кокус створаны групай амерыканскіх прадстаўнікоў Кангрэса (Джон Уілсан, Крыс Сміт, Біл Кітынг, Марсі Каптур), якія будуць працаваць выключна па тэме Беларусі. Гэта першы выпадак у гісторыі Беларусі, калі ЗША аказвае такую падтрымку беларусам.


Пра гэта паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на адкрыцці кокуса і падзякавала ЗША за такі высокі ўзровень падтрымкі беларусаў: «Усё роўна, рэспубліканец вы ці дэмакрат, супрацоўнік Дзярждэпартамента або кангрэсмен — вы адстойваеце каштоўнасці дэмакратыі. І народ Беларусі змагаецца за гэта кожны дзень. Таму калі вы глядзіце мне ў вочы, вы на самой справе бачыце вочы кожнага палітвязня, кожнага актывіста, кожнага беларуса, які хоча жыць у свабоднай краіне. Жыве Беларусь!».

На адкрыцці кокуса ў літоўскай амбасадзе ў ЗША ў якасці беларускага сімвала быў вывешаны бел-чырвона-белы нацыянальны сцяг.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: