У Кітаі заявілі, што паважаюць выбар народа Беларусі

Улады Кітая паважаюць выбар, які зрабіў народ Беларусі. Пры гэтым КНР упэўнены, што пад кіраўніцтвам Лукашэнкі Беларусь адновіць палітычную стабільнасць.



Фота www.toursoyuz.by

Пра гэта заявіў у чацвер на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Ван Вэньбінь, каментуючы цырымонію інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе ТАСС.

"Мы паважаем выбар, які зрабіў народ Беларусі", — сказаў дыпламат, і дадаў, што "прэзідэнцкія выбары ў Беларусі з'яўляюцца ўнутранай справай гэтай краіны

Ван Вэньбінь таксама падкрэсліў, што "Кітай рашуча падтрымлівае намаганні Беларусі па адстойванні нацыянальнай бяспекі, суверэнітэту, бяспекі і развіцця". Паводле яго слоў, КНР "выступае рашуча супраць таго, каб знешнія сілы стваралі раскол і хваляванні ў беларускім грамадстве".

Кітай упэўнены, што пад кіраўніцтвам Лукашэнкі Беларусь адновіць палітычную стабільнасць. "Мы спадзяемся і верым, што пад кіраўніцтвам Лукашэнкі Беларусь зможа аднавіць палітычную стабільнасць", — заявіў Вэньбінь.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: