У Крамлі задаволеныя працай Міхаіла Бабіча на пасадзе пасла Расіі ў Мінску

Паспешліваая адстаўка Бабіча была звязаная з новым кадравым рашэннем, «прынятым у адпаведнасці з мэтазгоднасцю».

Фота www.vzsar.ru


У Крамлі задаволеныя працай Міхаіла Бабіча на пасадзе пасла Расіі ў Менску, яго магчымае прызначэнне не анансуецца, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Раней Уладзімір Пуцін вызваліў Бабіча ад пасады пасла Расіі ў Мінску і прызначыў на гэтую пасаду кіраўніка камітэта Савета Федэрацыі па эканамічнай палітыцы Дзмітрыя Мезанцава.

Па словах Пяскова, паспешлівая адстаўка Бабіча была звязаная выключна з новым кадравым рашэннем Пуціна, «прынятым у адпаведнасці з мэтазгоднасцю»: «Прапрацаваў нядоўга, але за непрацяглы тэрмін многае было зроблена».

Адказваючы на пытанне пра магчымае прызначэнне Бабіча на пасаду дарадцы прэзідэнта РФ на Данбасе, Пяскоў нагадаў, што ў Крамлі не анансуюць кадравыя рашэнні прэзідэнта.

Паводле www.radyjo.net



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!