У Курапатах затрыманы Павел Севярынец

Каля Курапатаў 5 верасня быў затрыманы сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. Пра гэта паведаміла жонка палітыка Вольга.

Паводле яе, сустаршыню БХД павезлі ў Бараўлянскі РАУС.

Таксама затрыманы актывіст Зміцер Казакевіч.

Нагадаем, што Павел Севярынец абвясціў на 9 верасня масавую акцыю ў Курапатах. Нельга выключаць, што такім чынам улады спрабуюць яе сарваць, піша прэс-служба БХД.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Тутэйшы.
  • 2018-09-07 08:30:20
Да месца пратэсту не дайшоў."Сведкі" з міліцыянтаў:"Давал інтэрвью журналистам на белорусском языке".Атрымліваецца,што у пратэсце не удзельнічаў.За што арыштавалі?За беларускую мову?Гэты учынак абраза для дзяржавы,у нас 2 дзяржаўныя мовы.Затрыманне прэвентыўнае,каго яны баяцца?Народа?

Больш цікавага на «Новым Часе»: