«Адабралі ў дзеда ключы. Зачынілі дзверы...»

Моладзевага актывіста Іларыёна Трусава не пусцілі на малітву за незалежнасць Беларусі. Зранку 27 ліпеня міліцыянты ў цывільным заблакавалі хлопца ў кватэры. Аб гэтым на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла Ганна Шапуцька.

Іларыён Трусаў. Фота са старонкі ў ФБ.


"У квартэру да бабулі Іларыёна Трусава ўварваіся мііцыянты, сказалі, што не выпусцяць маладафронтаўца да 13-00" — напісала Ганна Шапуцька.

У сваім каментары НЧ Іларыён дадаў, што верагодная прычына ўварвання — малітва за незалежнасць Беларусі, якая мусіць адбыцца сёння:

"Прыкладна гадзіну таму да мяне ў кватэру завіталі міліцыянты ў цывільным — дзверы адчыніла бабуля з дзедам, так што я нічога не змог парабіць. Адзін з іх прадставіўся участковым інспектарам па справах непаўнагадовых (я яго пазнаў адразу, бо ён быў на камісіі ў чацвер), другі назваўся старэйшым інспектарам, але я яго бачу ўпершыню. "Корачак" адпаведна яны не паказалі, запыталіся што я буду сёння рабіць і куды збіраюся. Узгадалі пра мае пасты ў інстаграме і фэйсбуку наконт малітвы і сказалі што да 13:00 яны будуць са мною. Спачатку прапаноўвалі праехаць з імі ў аддзел, а у адказ на маю адмову выйшлі за дзверы, у агульны калідор, сказаўшы, што не будуць нікога запускаць і выпускаць".

Пазней Іларыён паведаміў, што людзі ў цывільным адабралі ў ягонага дзеда ключы ад кватэры і зачынілі яе звонку. 

Нагадаем, супольная малітва за незалежнасць Беларусі мае адбыцца сёння ў 12.00 ля Чырвонага касцёлу ў Мінску.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: