У Лагойску затрымалі пяцерых маладафронтаўцаў

Кіраўніка Маладога Фронту Дзяніса Урбановіча і яшчэ чатырох маладафронтаўцаў затрымалі ў Лагойску.

Як паведамляе на сваей старонцы ў Фэйсбуку Павал Севярынец, у Лагойску быў затрыманы лідар МФ Дзяніс Урбановіч і яшчэ чацвера маладафронтаўцаў. Па папярэдней інфармаці — за сбор подпісаў супраць амбасадара Расіі Міхаіла Бабіча.

Сярод затрыманых — Іван Мірончык і Віталь Трыгубаў, Іларыён трусаў. Апошні знаходзіцца ў КСН (Камісіі па справах непаўнагадовых) і чакае, калі яго забяруць бацькі.

У 17.14 Павел Севярынец паведаміў што маладафронтаўцаў Віталя Трыгубава і Арцёма Кляпца выпусцілі, склаўшы пратакол па 23.34 КААП. (парушэнн парадку правядзення масавых мерапрыемстваў).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!