У Лукашэнкі могуць адабраць этап Кубка свету па біятлоне

Міжнародны саюз біятланістаў змяніў статус этапу Кубка свету, які павінен прайсці ў Беларусі ў 2022 годзе, статус «не пацверджана». Гэта зроблена «сыходзячы з цяперашняй сітуацыі ў Беларусі і перспектыў на дадзены момант».
Канчатковае рашэнне па ЭКМ у Беларусі павінна быць прынятае не пазней за верасеть. Старты былі запланаваныя на пачатак сакавіка 2022 года. Спаборніцтвы мусіў прыняць спарткомплекс ў Раўбічах.

Раней Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) і Міжнародны саюз сучаснага пяціборства (UIPM) прынялі рашэнні перанесці свае чэмпіянаты свету з Беларусі.


euroradio.pl

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: