У Маскве абмяркуюць «інтэграцыйныя дарожныя карты» Беларусі і Расіі

У Маскве абмяркуюць «інтэграцыйныя дарожныя карты» Беларусі і Расіі, паведамляе Еўрарадыё
Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў / БЕЛТА

Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў / БЕЛТА

Як інфармуе БЕЛТА, 19 лістапада ў расійскай сталіцы сустрэнуцца прэм'ер-міністры Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў. Яны возьмуць удзел у пасяджэнні саюзнага Саўміна.

Пра тое, што тэмай размовы будзе «падрыхтоўка дарожных карт па рэалізацыі дамовы аб стварэнні саюзнай дзяржавы», напярэдадні распавёў беларускі пасол у Расіі Уладзімір Сямашка.

18 лістапада Маскву наведаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Пасля сустрэчы з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства РФ Сяргеем Лаўровым ён заявіў, што саюзныя адносіны Беларусі і Расіі бліжэйшым часам павінны выйсці на якасна новы ўзровень. Макей таксама згадаў сённяшняе пасяджэнне саюзнага Саўміна, дзе будуць разглядацца інтэграцыйныя пытанні.

Як вядома, над дарожнымі картамі ўсю восень працуюць урады Беларусі і Расіі. Яны мусяць быць гатовыя да пачатку снежня, калі дакументы збіраюцца зацвердзіць кіраўнікі дзяржаў. Праўда, 17 лістапада Аляксандр Лукашэнка даволі эмацыйна выказаўся на гэты конт. Ён дапусціў, што ў пэўнай сітуацыі дарожныя карты не будуць падпісаныя.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: