У Мінабароны Украіны абверглі прыналежнасць Паўла Шаройкі да органаў выведкі

У Міністэрстве абароны Украіны абверглі інфармацыю КДБ Беларусі аб тым, што затрыманы карэспандэнт «Украінскага радыё» Павел Шаройка пад прыкрыццём журналісцкай дзейнасці працаваў на ўкраінскую выведку.

Фота УНІАН

«Сапраўды, Павел Шаройка раней быў вайсковым службоўцам, але апошнім часам ён працаваў журналістам і да органаў выведкі ня мае ніякага дачынення», — цытуе Радыё Свабода прадстаўніка Міністэрства абароны Украіны.

Паводле заявы КДБ, якая прагучала сёння на брыфінгу ў Мінску, журналіст, уласны карэспандэнт «Украінскага Радыё» Павел Шаройка абвінавачаны ў шпіянажы паводле арт. 358 КК Беларусі. Пры гэтым, паводле спецслужбы, былі знойдзены «пераканаўчыя доказы» шпіёнскай дзейнасці ўкраінца.

Акрамя Шаройкі, КДБ затрыманы грамадзянін Беларусі, імя якога пакуль не называецца. Яму прад’яўленая абвінавачванне ў «дзяржаўнай здрадзе» (арт. 356 КК РБ).

Як раней распавёў каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў», народны дэпутат Украіны Дзмітры Тымчук, з Шаройкам зладзілі правакацыю з удзелам карэспандэнта расійскага тэлеканалу НТВ. Паводле групы «Інфармацыйны супраціў», Шаройку падкінулі фейкавыя дакументы аб будучай агрэсіі Расіі з тэрыторыі Беларусі.

Паводле belsat.eu

 

Каментаваць