У Мінск прыедзе канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц

Канцлер Аўстрыйскай Рэспублікі Себасцьян Курц наведае Мінск з афіцыйным візітам 28 і 29 сакавіка.
AP Photo, Ronald Zak

AP Photo, Ronald Zak

Падчас візіту кіраўнік Аўстрыі прыме ўдзел у цырымоніі ўскладання вянка на пл. Перамогі ў Мінску, а таксама сумесна з кіраўніком Беларусі адкрые помнік «Масіў імёнаў» аўстрыйскім ахвярам у былым лагеры смерці Трасцянец.

У склад аўстрыйскай дэлегацыі ўвойдзе каля 40 чалавек: прадстаўнікі яўрэўскіх абшчын, родныя загінулых у Трасцянцы аўстрыйскіх яўрэяў, а таксама прадстаўнікі аўстрыйскай эканомікі.

Асобным пунктам візіту стане сустрэча Себасцьяна Курца з Аляксандрам Лукашэнкам. Сустрэча адбудзецца 29 сакавіка.

Заключнай часткай візіту аўстрыйскага канцлера стануць перамовы з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам і членамі ўраду, а таксама прадстаўнікамі беларускай эканомікі. 

Апроч таго ў Мінску ў гэтыя дні пройдуць дадатковыя мерапрыемствы:

27.03 – паказ фільма «Зондэргета» з далейшай дыскусіяй з рэжысёрам у кінатэатры ГЦ «Дана Мол» і роднымі загінулых у Трасцянцы.

28.03 – форум «Мінскі дыялог» на тэму Small States Sovereignty з удзелам пасла Хельмута Ціхы – кіраўніка офіса міжнароднага права пры Міністэрстве замежных спраў Аўстрыі.

29.03 – беларуска-аўстрыйскі сімпозіум гісторыкаў у БДУ па дабрацоўцы вынікаў даследаванняў па Малым Трасцянцы.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: