У мінскіх анархістаў ідуць вобшукі (абноўлена)

Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбук паведаміў Мікалай Дзядок.

"У анархістаў у Мінску зранку ідуць вобшукі. Вядома як мінімум аб двух кватэрах. Удзел прымаюць крымінальны вышук і КДБшнікі. Прычына: падпал рэкламнага шчыту ў Івацэвічах 2 месяцы таму", — напісаў Дзядок.

"У 7:10 раніцы міліцыя была ў доме, паспела паведаміць па тэлефоне адна з жыхарак. У доме на той момант знаходзіліся пяць чалавек, у тым ліку грамадзянка Германіі. Ператрус да гэтага часу не скончаны, — паведамляе abc-belarus.org. — У гэты ж час у іншай дзяўчыны на кватэры таксама правялі ператрус, канфіскавалі кампутары. Да яе на дапамогу прыехалі праваабаронцы. Ператрус праводзіў Крымінальны вышук па справе ў г. Івацэвічы. У яе былі канфіскаваныя кампутары і літаратура, на дадзены момант ператрус скончаны".


На дадзены момант вядома пра вобшукі на 3-х кватэрах. На двух з іх жылі анархісты, на адной калісьці жылі анархісты, зараз там жывуць іншыя людзі. На адной з кватэр, гледзячы па ўсяму, вобшук ідзе ўжо больш за 11 гадзін.

Праваабаронцам вядома, што вобшук праходзіць у доме  выканаўчага дырэктара грамадскага аб’яднання “Экадом” Марыны Дубінай, журналісткі-фрылансера Марыны Кастылянчанка, некаторых іншых актывістаў анархісцкага руху. Пад час вобшуку канфіскаваныя кампутары, сімволіка сродкі мабільнай сувязі і літаратура. Пра затрыманні пакуль невядома.

Магчыма, вобшукі звязаныя з крымінальнай справай па частцы 2 арт. 339 КК (хуліганства, здзейсненае групай асобаў), узбуджанай па факце падпалу кактэйлямі Молатава бігборда ў Івацэвічах 28 ліпеня. Па гэтай крымінальнай справе справе праходзяць двое сацыяльных актывістаў: жыхар Івацэвіч Ігар і мінчанін Кірыл Аляксееў, які змешчаны ў Баранавіцкі СІЗА.  Тады група невядомых анархістаў спаліла рэкламны білборд. На білбордзе было напісана: «Сіла закона ў яго выкананні». Пазней відэа падпалу патрапіла ў сацыяльныя сеткі, — паведамляе spring96.org.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: