У Мінску кожная трэцяя кампанія — стратная

Па колькасці стратных прадпрыемстваў сярод беларускіх рэгіёнаў лідзіруе Мінск. У студзені 2021 года стратных кампаній у беларускай сталіцы налічвалася 32,4%.

Такія даныя прыводзяцца ў зборніку Белстата аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёнаў у студзені-лютым 2021 года, паведамляе thinktanks.by. На аснове гэтай інфармацыі СМІ падрыхтавалі рэйтынг самых стратных рэгіёнаў Беларусі паводле долі адпаведных арганізацый сярод агульнай колькасці кампаній.

Колькасць стратных арганізацый заўсёды максімальная ў першым квартале — і з кожным кварталам на працягу года звычайна зніжаецца. Таму прыводзіцца статыстыка таксама па колькасці стратных прадпрыемстваў у рэгіёне за студзень мінулага года. Такім чынам, за студзень 2021 максімальная доля стратных прадпрыемстваў (32,4%) прыйшлася на Мінск. У сталіцы практычна кожная трэцяя кампанія мае адмоўную прыбытковасць.

Лепш за ўсё фінансавыя справы ідуць на Гомельшчыне: там толькі 17,4% стратных кампаній. У гэтым годзе доля стратных кампаній значна перавышае леташнія паказчыкі — у 1,2 – 1,3 разу.

На канец студзеня 2021 года ў рэгіёнах Беларусі зарэгістраваныя наступныя працэнты стратных вытворчасцей ад агульнай колькасці прадпрыемстваў:

Мінск — 32,4 працэнта;

Брэсцкая вобласць — 28,4 працэнта;

Магілёўская вобласць — 27,9 працэнта;

Мінская вобласць — 26,9 працэнта;

Віцебская вобласць — 26,3 працэнта;

Гродзенская вобласць — 26 працэнтаў;

Гомельская вобласць — 17,4 працэнта.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: