У Мінску пройдзе паседжанне Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

Чарговае паседжанне Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы пройдзе ў Мінску з 31 кастрычніка па 1 лістапада.


47-я мюнхенская канферэнцыя, 2011 год, фота wikipedia

47-я мюнхенская канферэнцыя, 2011 год, фота wikipedia


Па меры ўзрастання напружанасці паміж Усходам і Захадам, мюнхенская канферэнцыя імкнецца падтрымліваць адкрытыя каналы камунікацыі, забяспечваць ўзаемаразуменне і ўсталёўваць асабістыя сувязі на найвышэйшых палітчных узроўнях. З улікам гэтага і было прынята рашэнне правесці чарговае паседжанне ў Мінску.

Арганізаваная ў партнёрстве з урадам Беларусі, канферэнцыя мусіць прапанаваць нейтральную платформу для палітычных дэбатаў, канструктыўнага абмену і, магчыма, нават адраджэння перамоўных працэсаў з улікам існуючых зараз санкцый. Разам з гісторыяй Мінска як пляцоўкі для міжнародных высілкаў па вырашэнні канфліктаў і крызісаў ва ўсім рэгіёне, канферэнцыя прапаноўвае рэальны шанец сабраць усіх значных удзельнікаў найвысачэйшага ўзроню з усіх бакоў у такі адказны час.

Каля 70 ключавых удзельнікаў абмяркуюць пытанні мінскіх пагадненняў, узаемаадносіны паміж Усходам і Захадам, регіональныя канфлікты і эканамічны парадак ва Усходняй Еўропе. У канферэнцыі прымуць удзел кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Косава Хашым Тачы, федэральны канцлер Аўстрыі Себасц'ян Курц, прадстаўнікі дыпламатычных ведамств розных краін, генеральны сакратар АБСЕ Томас Грэмінджэн, чыноўнікі НАТО і інш.

Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы раней праходзіла ў Маскве, Пекіне, Адзіс-Абебе, Тэгеране, Вене, Вашынгтоне, Нью-Дэлі, Дахе.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: