«У мяне няма грошаў на штраф, дайце арышт»

Такую просьбу судзе Валерыю Есьману выказаў Леанід Кулакоў падчас разгляду ягонай адміністрацыйнай справы паводле артыкула 23.34 КоАП.
Леаніда судзілі за удзел у несанкцыяванай акцыі каля Кафедральнага сабора 7 красавіка. Ён удзельнічаў у малебне за спакой ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Акцыя была арганізаваная на заклік Міколы Статкевіча пасля таго, як улады пачалі знішчаць у Курапатах крыжы.

Леанід Кулакоў падчас малебна трымаў б-ч-б сцяг. Хутчэй за ўсё гэта і стала падставай для складання пратакола.

Суддзя Валеры Есьман прызнаў Кулакова вінаватым паводле арт. 23.34 ч.3 і пакараў яго штрафам у 45 б.в. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!