У МУС змяніўся прэс-сакратар

Новым начальнікам упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў — прэс-сакратаром Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызначаная Вольга Чамаданава.
belta.by

belta.by

Вольга Чамаданава — ураджэнка Мінскага раёна. Замужам, выхоўвае дваіх дзяцей. Больш за 12 гадоў узначальвала інспекцыю па справах непаўналетніх УУС Мінскага райвыканкама.

Лаўрэат прэміі прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне» ў 2013 годзе і спецыяльнай прэміі Мінскага аблвыканкама «Чалавек года Міншчыны».

Папярэдні прэс-сакратар Георгій Яўчар пакінуў пасаду ў канцы лістапада гэтага года. Выказвалася меркаванне, што ён быў звольнены за інцыдэнт з выбачэннямі перад скульптурай гарадавога каля будынка МУС.

Чытайце таксама: Спыненая справа супраць падлетка, які даў поўху гарадавому

nn.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: