У Наваполацку – штраф «за заклікі на несанкцыянаваную акцыю»

Суддзя Зінаіда Балаболава прысудзіла штраф памерам 10 базавых велічынь Дзмітрыю Рыжычэнку, сыну вядомай мясцовай актывісткі Вольгі Дамаскінай.
Хлопца затрымалі назаўтра пасля акцыі салідарнасці, 20-га чэрвеня, і ў міліцыі склалі пратакол за заклікі падтрымаць знаяваленых Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыку, размешчаныя на старонках Дзмітрыя ў сацыяльных сетках. Суд над хлопцам быў прызначаны на 22-га чэрвеня, але ён не адбыўся. Бо здарылася дзіўная рэч: старонка Дзмітрыя Рыжычэнкі «В контакте», пакуль ён знаходзіўся за кратамі, была ўзламаная, і з яе зніклі некаторыя запісы. Судовы працэс быў працягнуты сёння, і высветлілася, што міліцыянты не маюць канкрэтных доказаў супраць яе сына, распавяла актывістка руху «За Свабоду» Вольга Дамаскіна:

– Міліцыянт сказаў, што ім паступіў сігнал пра тое, што быў размешчаны такі заклік. На той момант было, а потым ён знік… А хто той сігнал вам даў? “Я не магу на гэта адказаць”, – сказаў міліцыянт. Карацей, трэба было хоць нешта прысудзіць, бо хлопец двое сутак адсядзеў. Калі вынесці нейкае папярэджанне, то навошта яго тады затрымлівалі на двое сутак.

Увогуле пасля «ланцуга салідарнасці» 19-га чэрвеня ў Наваполацку былі затрыманы 7 чалавек. Але пратаколаў ні на каго не складалі, і ўсіх адпусцілі пасля прафілактычнай гутаркі ў міліцыі.

Паводле Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: