У «Паедзем паядзім» сёння святкаванні: курапацкая варта просіць падмогі

Аб гэтым на сваёй старонцы ў Facebook напісала Ганна Шапуцька.


"Сёння патрэбна ўмацаванне Курапацкай варты. Сябры "Еўрапейскай Беларусі" нешта зусім расхварэліся, выйшлі са строю,так бывае. Таму сёння Курапацкая варта Дзяніса Урбановіча і яму вельмі неабходна вашая, сябры, падтрымка. А 15-00 ў гэтым гадзюшніку пачынаюцца актыўныя мерапрыемствы з пачастункамі і забавамі побач з Курапатамі. Трэба фіксаваць усе,
што адбываецца, каб як мага хутчэй зачыніць гэтую жахлівую рэстарацыю, гэты здзек з беларусаў"
 — піша актывістка.

Таксама Ганна Шапуцька звярнула ўвагу на тое што сёння ў рэстарацыі Ізраілевіча і Зайдэса ні многа ні мала "прэзентацыя беларускай кухні", займацца якой будзе повар Андрэй Дзягіль.



Ганна сцвярджае, што "неаднойчы казалі яму пра яго асабістую адказнасць за дапамогу бізнесоўцам-вандалам" і заклікала да байкоту гэтага супрацоўніка.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!