У Пінскі дабрачынны фонд прыйшлі з ператрусам, канфіскаваная тэхніка, арыштаваны рахунак

У Пінскі дабрачынны фонд «Палеская дабрыня» прыйшлі з ператрусам сілавікі, паведаміў Reform.by валанцёр арганізацыі Руслан Гусейнаў. Фонд у апошнія месяцы аказваў дапамогу пінчукам, пацярпелым ад дзеянняў сілавікоў.

Дырэктар Фонду «Палеская дабрыня» Алена Шымоліна. Фота: 1pinsk.by


Па словах Гусейнава, да 10 гадзін раніцы дырэктара Фонду Алену Шымоліну выклікалі ў Камітэт дзяржкантролю. Пасля гэтага ў яе дома і ў офісе арганізацыі прайшлі ператрусы. Кампутары фонду канфіскаваныя, а рахунак арганізацыі арыштаваны.

«Фонд дапамагаў дзецям з інваліднасцю, малазабяспечаным сем'ям, жанчынам, якія трапілі ў цяжкія жыццёвыя сітуацыі. Са жніўня фонд запусціў дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій. Алена мяркуе, што на яе могуць завесці крымінальную справу па нявыплаце падаткаў», — распавёў валанцёр.

Раней, 15 кастрычніка, Алена Шымоліна была затрыманая за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 18 жніўня. На наступны дзень над ёй адбыўся суд, яе прызналі вінаватай. Адправіць жанчыну на суткі не маглі, паколькі ў яе непаўналетняе дзіця. Ёй прысудзілі штраф у памеры 30 базавых велічынь — 810 рублёў.

REFORM.by



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: