
У заяве Камітэт па замежных справах Сейма Польшчы выказвае заклапочанасць з нагоды хвалі рэпрэсіяў (арышты і пакаранні штрафамі) супраць грамадскіх актывістаў і апазіцыйных палітыкаў, удзельнікаў мірных пратэстаў рэстарана «Поедем поедим» ва ўрочышчы Курапаты, а таксама акцый 3 ліпеня ў Мінску і Гродне.
Камітэт па замежных справах заклікае ўрад Рэспублікі Польшчы прыняць тэрміновыя меры ў абарону Рыгора Кастусёва, Паўла Севярынца, Вольгі Мікалайчык, Мікалая Статкевіча, Вячвслава Сіўчыка, Максіма Вінярскага, Аляксандр Лаўрэнцьева і Мікалая Саляніка і рашуча патрабуе ад уладаў у Мінску неадкладнага вызвалення
"Мы таксама чакаем, што, улічваючы маштабы парушэнняў правоў чалавека і фундаментальных прынцыпаў дэмакратыі, польскі ўрад павялічыць існуючую падтрымку арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія працуюць на дэмакратыю і абарону правоў чалавека ў Беларусі, шляхам абмену вопытам, каб падтрымаць свае ўласныя двух - і шматбаковыя ініцыятывы па ўмацаванню грамадзянскай супольнасці ў Беларусі", — адзначаецца ў заяве.
Камітэт па замежных справах Сейма Польшчы па-ранейшаму зацікаўлены ў развіцці дыялогу і дзелавых адносін з Беларуссю. Аднак ўмовай для далейшай нармалізацыі адносінаў з Беларуссю застаецца спыненне рэпрэсій, свабодныя выбары ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ і захаванне правоў чалавека і грамадзяніна.
Абмеркаванне:
Кетцаль.