У Сірыі забітыя чацвёра расійскіх вайскоўцаў

26 мая Міністэрства абароны РФ паведаміла аб смерці чацвярых вайскоўцаў Узброеных сіл РФ. Яшчэ трое атрымалі раненні. Аб гэтым піша тэлеграм-канал Directorate 4.


Фота месца бою ад сірыйскіх вайскоўцаў

Хутчэй за ўсё яны загінулі ў выніку двух нападаў Ісламскай Дзяржавы, якія яна ажыццявіла на заходзе горада Меядын.


Меядын


Джыхадзісты заявілі, што 23 мая ажыццявілі дзве атакі: на калону тэхнікі — дзе, па іх словах, загінула 15 салдат, і на казармы сірыйскіх вайскоўцаў, падчас якой, згодна з заявай ІД, было таксама захоплена пяць салдат Сірыйскай арабскай арміі і забіта восем.

Сірыйскія вайскоўцы, у сваю чаргу, заяўляюць, што атака ісламістаў правалілася і дэманструюць фота з забітымі баевікамі.


У апошнія некалькі дзён у пустэльнай мясцовасці правінцый Хомс і Дэйр-эз-Зор актывізаваліся як баевікі ІД, так і асадзіты. Акрамя таго, на мясцовасці супраць ІД дзейнічаюць групоўкі, што спансуюцца Іранам (напрыклад, афганская Ліва Фатіміюн — "Сцяг Фатымідаў"), але да канчатковага разгрому самай вядомай тэрарыстычнай групы сучаснасці, які ўжо неаднаразова аб'яўлялі як эксперты, так і палітыкі, дагэтуль далёка. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: