У «справе БелТА» выкарыстоўваецца вопыт 1930-х гадоў

Падобна, у беларускім апараце кіравання паміж асобнымі группоўкамі абвастраецца барацьба за магчымасць аказваць актыўны ўплыў на лёс беларускай дзяржавы. Нейкая групоўка спрабуе знайсці сувязі і падтрымку другой ва ўплывовай часткі грамадства і яе (падтрымку) ліквідаваць нават як патэнцыйную магчымасць.
Ірына Акуловіч, фота БелТА

Ірына Акуловіч, фота БелТА

Анатоль Лябедзька спытаў маё меркаванне пра затрыманні журналістаў вядучых дэмакратычных СМІ. Маі меркаванні наступныя.

1. Пры затрыманні публічная ілюзія законнасці створаная і ўжо які дзень запар мусіруецца ў навінавых праграмах БТ — ёсць заява пацярпелага боку, устаноўлены вінаватыя, ідзе следства, якое высвятляе ступень віны і яе значнасць. Працэсуальныя юрыдычныя фармальнасці быццам збольшага выкананыя. Разам з тым, Крымінальна-працэсуальнае затрыманне ажыццяўляецца работнікамі органаў дазнання (у прыватнасці, міліцыі) і следчым у выпадку, калі вас падазраюць у здзяйсненні злачынства, але толькі пры наяўнасці аднаго з трох наступных абставінаў (арт. 108 КПК РБ):
— калі вы затрыманы пры здзяйсненні злачынства ці непасрэдна пасля яго здзяйснення;
— калі на вас наўпрост паказалі відавочцы, у тым ліку і пацярпелыя, як на таго, хто ўчыніў злачынства;
— калі на вас ці вашай вопратцы, пры вас або ў вашым жыллі выяўленыя відавочныя сляды злачынства.
Пры наяўнасці іншых дадзеных, якія даюць падставу падазраваць вас у здзяйсненні злачынства, вы можаце быць затрыманыя толькі ў тым выпадку, калі вы рабілі замах на ўцёкі, ці не ўсталяваная ваша асоба, ці вы не маеце пастаяннага месца жыхарства .Калі ў затрыманых будзе адвакат, ен зможа дапамагчы высветліць, ці есць затрыманне законным. Заўважу, што у гэтай сітуацыі выкарыстаны вопыт 1930-х гадоў — тады таксама пад палітычныя затрыманні падводзілі фармальныя юрыдычныя і эканамічныя падставы, што потым дазволіла рэабілітаваць вельмі малую частку з тых, хто быў рэпрэсаваны. Нездарма міністр МУС на парадах бывае у форме НКУС — пераемнасць у лепшым выглядзе.

2. Улада ў нас лічыцца закрытай, моцнай і самадастатковай. Яна — улада сілы. Яна будзе знішчаць любога, хто набывае вядомасць, папулярнасць — незалежна ад маштабаў іх палітычнай лаяльнасці (лаяльныя пойдуць на вынішчэнне крыху пазней за неляльных). Раней знішчалі фізічна, сёння будуць знішчаць эканамічна. Можна сцвярджаць, што затрыманні і вобыскі абумоўленыя жаданнем абмежаваць дзейнасць папулярных інфармацыйных крыніц.

3. Маюць рацыю тыя, хто кажа аб акце застрашвання — калі такія паспяховыя і знакамітыя патрапілі, то астатнім наогул трэба сядзець і не вылучацца, рабіць, што ўлада скажа. Дзеючая ў Беларусі ўлада, як і раней савецкая, не можа паспяхова і проста развівацца без рэпрэсій. Рэпрэссіі — галоўны фактар для любога развіцця савецкай і падобнай на яе сістэмы, у тым ліку і эканамічнага.

4. Падобна, у беларускім апараце кіравання паміж асобнымі группоўкамі абвастраецца барацьба за магчымасць аказваць актыўны ўплыў на лёс беларускай дзяржавы. Нейкая групоўка спрабуе знайсці сувязі і падтрымку другой ва ўплывовай часткі грамадства і яе (падтрымку) ліквідаваць нават як патэнцыйную магчымасць. У дадзеным выпадку — сярод уплывовых інфармацыйных рэсурсаў. Абвастрэнне барацьбы можа быць ацэнена як тое, што дзеючы кіраўнік перастае быць дзейсным. Папярэднія арышты, у тым ліку і дарадцы прэзідэнта, асабліва публічнасць арыштаў, пра гэта сведчаць. Магчыма, гаворка ідзе пра блізкія змены.

5. Падобна, што следчыя, шукаюць крыніцу, ад якой атрымалі інфармацыю аб «інсульце Лукашэнкі» — яна расійская або мясцовая? Ці заходніх спецслужб? Знойдуць крыніцу — адна з груповак атрымае добры бонус у барацьбе з другой. Можа, знойдуць інфармацыю, на падставе якой нехта будзе абвешчаны шпіенам. Чыім, канешне, важна. У БССР заўседы арыштоўвалі за адно, а сажалі зусім за іншае — за тое, што выявілася падчас следства.

6. Мажліва, адна з кіруючых груповак хоча спыніць працэс збліжэння Беларусі і дэмакратычных краін. Таму выбіраюць тое, што выкліча найбольшае міжнароднае асуджэнне: рэпрэсіі ў дачыненні да дэмакратычных СМІ пашыраць санкцыі ці скароцяць кантакты з еўрапейскімі структурамі.

7. Правам аператыўна-вышуковай дзейнасці ў Беларусі валодаюць 8 структур. Гэта галоўныя гульцы ў барацьбе за будучую ўладу. Адна з іх — міліцыя — задзейнічаная ў затрыманні і абвінавачванні журналістаў. Пазіцыя КДБ пакуль не вызначана публічна.

8. Думаю пра маладую жанчыну — кіраўніцу БелТА, якая свамі дзеяннямі ініцыявала тое, што адбываецца. Як яна будзе надалей з гэтым жыць? Можна, канешне, жыць, калі сумленне звужанае…

9. Мяркую – гэта толькі пачатак, папярэдняя зачыстка поля палітычнай барацьбы за беларускую ўладу.
Прычыны 1, 2, 3 — аб'ектыўныя, яны дзейнічаюць пры любых рэпрэсіях, як, напрыклад, з прфсаюзам РЭП, пра суд над кіраўнікамі якога з гэтага новага скандала журналісты амаль забылі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Рыгор
  • 2018-08-12 00:06:12
Так тыя ж амерыканцы,германцы,французы и другие "независимые" и "свободные" яурапэйскiя смо еще как применяют методы и 30-х и 40-х и 50-х против тех сми,которые имеют иншую думку,а уж разного рода силовые структуры и правительственные этих стран,ох как умеют закрывать и редакции неугодных сми,и увольнять журналистов,артистов, захватывать дипсобственность других государств.
  • лол
  • 2018-08-12 00:08:13
Рыгор - і мальчіков в трусіках распінают.

Каментаваць