У верасні ў Беларусь прыедзе генеральны сакратар ААН

Пра гэта паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на МЗС Беларусі.
У верасні 2019-га Беларусь наведае генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш. У праграме візіту важнае месца зойме праблематыка ўстойлівага развіцця, інфармуе прэс-служба МЗС нашай краіны. Будучы візіт быў абмеркаваны падчас сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса з пастаянным каардынатарам сістэмы развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у РБ Іаанай Казана-Вішнявецкі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!