У Вярхоўным судзе будуць судзіць былога памочніка Лукашэнкі

Але інфармацыю аб гэтым працэсе Вярхоўны суд абмяжуе.
Інфармацыя аб судовым разбіральніцтве па крымінальнай справе ў дачыненні Раўнейка С.В. з'яўляецца  інфармацыяй, распаўсюд ці прадстаўленне якой абмежавана ў сілу артыкула 17 Закона РБ "Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі", — адказаў журналістам намеснік старшыні Вярхоўнага суда Руслан Аніскевіч.

У сувязі з якім менавіта з пунктаў абмежаваная інфармацыя, у адказе не кажуць.

Нагадаем, аб затрыманні памочніка прэзідэнта Беларусі — інспектара па Гарадзенскай вобласці Сяргея Раўнейка стала вядома ў 2018-м. Яго ўзялі з палічным пры вымагальніцтве і атрыманні хабару ў памеры 200 тысяч долараў.

Намеснік генпракуррора Аляксей Стук тады сказаў:

Па Раўнейка — ёсць факт атрымання хабару, узбуджаная крымінальная справа, вядзеццца расследаванне. Атрымаў [хабар] ад кіраўніка буйнога сумеснага закрытага акцыянернага таварыства за спрыяльнае рашэнне на ягоную карысць у частцы арганізацыі цыгарэтнага бізнесу.

Выказаўся пасля затрымання свайго памочніка і Лукашэнка, сказаўшы што ён "вёў сябе як сапраўдны бандыт".

Паводле TUT.BY

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!