У Зміцера Дашкевіча канфіскавалі машыну (шмат фота)

У актывіста апазіцыі Зміцера Дашкевіча спрабуюць сканфіскаваць аўтамабіль на падставе нясплочаных штрафаў за ўдзел у акцыях пратэсту. Інфармацыя пра гэта з'явілася на фэйсбуку Насты Дашкевіч. На дадзены момант машыну ўжо забралі.
Фота Алеся Кіркевіча

Фота Алеся Кіркевіча


«Судовыя выканаўцы перакрылі дарогу. Зьміцер сеў у машыну і спрабуе выехаць», — напісала яна. Таксама ў допісе яна адзначыла, што штрафы Дашкевічы выплочваюць, але «не паспяваем выплаціць усе».


Судовыя выканаўцы ацанілі аўтамабіль Дашкевічаў ў 12 тысяч рублёў.

Пры гэтым машына не была апісаная, прынамсі ніякага акту з апісаннем маёмасці сям'і Дашкевічаў з указаннем канфіскаванай машыны няма. Прынамсі, такі дакумент не быў прадастаўлены.

То бок дзейнічалі судовыя выканаўцы цалкам беззаконна. І фактычна як злодзеі. Бо пра тое, што машыну забіраюць Дашкевіч даведаўся ад суседзяў, якія ўбачылі гэта і паведамілі атывісту.

Больш таго, зараз супрацоўнікі ДАІ спрабуюць абвінаваціць Зміцера ў тым, што ён зрабіў наезд на адну з судовых выканаўцаў.




Матэрыял па тэме:

«Крок да закону» абвясціла збор подпісаў супраць штрафаў за грамадскую актыўнасць (фота, відэа)



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: