У зоне АТО паранены беларускі дабраахвотнік

Інфармаю пра гэта агучыў грамадскі сектар атраду «Пагоня».
Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак


Звесткі пра здарэнне перадаў беларускі добраахвотнік "Зубр".

Усё адбылося ў суботу,  калі беларус разам з украінскімі байцамі пераносіў параненага ўкраінскага добраахвотніка.

Пагрозы жыццю беларуса няма. Па зразумелых прычынах імя параненага байца не называецца.

Нагадаем, амаль два гады таму пасля боя пад Белакаменкай ад цяжкіх ран загінуў беларускі дабраахвотнік Алесь Чаркашын.

Дакладных звестак пра колькасць беларусаў, што ваююць на баку Украіны, няма. Часам называецца лічба прыкладна сто чалавек.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: