У Брытаніі Кансерватыўная партыя перамагла на выбарах, Кэмеран абяцае рэферэндум аб членстве краіны ў ЕС

Кансерватыўная партыя атрымала ўжо 325 месцаў у новым складзе парламента, што дазволіць ёй самастойна сфармаваць кабінет міністраў, не ствараючы кааліцыі з іншымі партыямі.



Заканчваецца падлік галасоў на ўсеагульных выбарах у Брытаніі, перадае Бі-Бі-Сі.
 
 
Пасля перамогі на сваім выбарчым участку лідэр торы Дэвід Кэмеран паабяцаў "аб'яднаць краіну" і заявіў, што яго "мэта простая - быць урадам для кожнага жыхара Злучанага Каралеўства".
 
 
Кэмеран таксама паўтарыў перадвыбарнае абяцанне кансерватараў правесці рэферэндум аб членстве Брытаніі ў Еўрасаюзе.
 
 
Лейбарысты, мяркуючы па ўсім, атрымаюць у палаце абшчын толькі 233 месцы, ліберал-дэмакраты, якія ўваходзілі ў сыходзячы кааліцыйны ўрад, - усяго восем.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: