У цэнтры Мінска прайшоў пікет у памяць пра зніклых палітыкаў

Арганізатарам яго выступіў лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.



16 верасня ў цэнтры Мінска каля ГУМА прайшоў несанкцыяваны пікет у памяць пра зніклых палітыкаў. Зладзілі яго актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі з ініцыятывы лідара партыі Анатоля Лябедзькі.

Акцыя праводзілася ў той самы дзень, калі ў 1999 годзе знік адзін з лідараў апазіцыі — дэпутат Вярхоўнага Савета ХІІ склікання, а потым кіраўнік Цэнтрвыбаркаму Віктар Ганчар, а таксама прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.

Акцыя працягвалася каля 30 хвілінаў, затрыамнняў не было. Аднак міліцыянт склаў пратакол на Анатоля Лябедзьку і яшчэ аднаго актывіста. Лябедзька, дарэчы, адмовіўся падпісваць пратакол.

Фота: svaboda.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!