У Мінск прыбыла намеснік генсакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў

Намеснік генеральнага сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Хельга Шмід прыбыла ў Мінск. Сёння раніцай яна сустрэлася з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, паведамляе прэс-служба МЗС.



"Бакі абмеркавалі стан адносін і перспектывы развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам па шырокім коле кірункаў, уключаючы ўдзел Беларусі ў ініцыятыве "Усходняе партнёрства", — гаворыцца ў паведамленні. 



Мэта аднадзённага візіту Хельгі Шмід — азнаёміцца са станам спраў у адносінах ЕС і Беларусі. Акрамя перамоў з уладамі, у Мінску ў яе запланавана сустрэча з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. 


Чакаецца, што на гэтым тыдні Мінск таксама наведаюць прадстаўнік Еўрапарламента і спецдакладчык Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Андрэа Рыгоні. 

 
Таццяна Каравянкова, БелаПАН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!