У Памежным інстытуце ФСБ рыхтуюць беларускую “Наваросію”

У беларускую рэдакцыю міжнароднае валанцёрскай супольнасці InformNapalm звярнуліся неабыякавыя жыхары г. Гродна, якія выявілі і сфатаграфавалі на вуліцах гораду аўтамабіль Golf 2 з рэгістрацыйным нумарам 1893 KE-4, пад ветравым шклом якога красуецца сцяг “Наваросіі”.



 

02

01

Над прыборнай панэллю была пакінутая таксама візітоўка з нумарам тэлефону, праз які атрымалася ідэнтыфікаваць уласніка гэтага аўтамабілю.

03

Гэта жыхар г. Гродна Аляксей Сяргеевіч Кучар, 02.11.1991 г.н. (архіў профілю, архіў фота, архіў фотаальбому 1, архіў фотаальбому 2).

05

Сямейнае становішча — жанаты, жонка — Ганна Кучар (архіў профілю). Бацька — Сяргей Валер’евіч Кучар, 14.05.1969 г.н. (архіў профілю, архіў фота), палкоўнік, начальнік накіравання прызыву на вайсковую службу вайсковага камісарыята Гродзенскай вобласці. У 1991 г. скончыў Чалябінскую Вышэйшую Танкавую Камандную Вучэльню (ЧВТКВ). У 2010–2014 гг. дэпутат 26-га склікання Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў Гродзенскай вобласці. У 2011 г. у званні падпалкоўніка ачольваў Ашмянскі ваенкамат.

У выніку здзейсненага расследавання атрымалася вызначыць, што прыхільнік тэрарыстычных груповак “Наваросіі” з'яўляўся курсантам Маскоўскага памежнага інстытута ФСБ Расіі (архіў). Цалкам мажліва, што ён ужо скончыў яго, як мяркуецца, у 2014 годзе.

06

Супольнае фота расійскіх і беларускіх курсантаў (архіў: https://archive.is/Mvxgu)

18(5)

20

Фота з геатэгам вуліцы, на якой знаходзіцца Маскоўскі памежны інстытут ФСБ Расіі (архіў фота: https://archive.is/uRlTq)

Журналісты беларускіх СМІ патэлефанавалі на пазначаны нумар у візітоўцы Аляксею Кучару, які пацвердзіў, што гэтая машына належыць яму, а ад каментароў наконт сцяга “Наваросіі” адмовіўся, патлумачыўшы гэта тым, што не будзе нікому даваць справаздачу. У адказ жа на тое, што ён, як будучы беларускі афіцэр абавязаны падтрымліваць афіцыйны курс дзяржавы, якая не вызнавала аніякіх “наваросіяў”, Аляксей даў зразумець, што гэта для яго не ёсць аргументам.

17

Аляксей Кучар у саколцы з эмблемай ФСБ Расіі

Бацька Аляксея, як вынікае,  не толькі не хавае сваіх сімпатыяў што да агрэсіі Расійскай Федэрацыі да сваіх суседзяў, але і ўсяляк вітае яе, дастаткова азнаёміцца з ягонымі пастамі ў сацсеціве “VK”.

22

Падпалкоўнік Сяргей Кучар леваруч, ваенкам Ашмянскага вайсковага камісарыяту, фота 2011 года

Вось толькі некаторыя з іх (https://archive.is/JbxuAhttps://archive.is/G6dtchttps://archive.is/kh81z,https://archive.is/aBsQYhttps://archive.is/FKPn9https://archive.is/u1ucR):

 

 

08 09 1314  11 12

 

Пад уплывам чаго сфармаваўся ў Аляксея Кучэры светагляд новага дзівоснага рускага свету: ці то пад уздзеяннем свайго бацькі або ж падчас навучання ў Маскоўскім памежным інстытуце ФСБ — застаецца толькі здагадвацца.

 Бясспрэчным застаецца факт прысутнасці на вуліцах беларускіх гарадоў патэнцыйных прыхільнікаў заўтрашніх сепаратыстаў чарговых “народных рэспублік”, але ўжо на тэрыторыі Беларусі.

Ніжэй ягоны красамоўны рэпост статусу групы “Вайна за Расію! Наваросія! Сірыя”  з фатаздымкам бігборда, які папулярызуе беларускую мову, але змененага ў фаташопе.

15

Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm у сваіх  папярэдніх матэрыялах і  раследаваньнях ужо асвятляла праблематыку таго, што значная частка вышэйшага вайскова-палітычнага кіраўніцтва Беларусі з'яўляецца патэнцыйнымі агентамі ўплыву Расійскай Федэрацыі, таксама як і тое, што шмат хто з кіруючага складу Дзяржаўнага Памежнага Камітэту мелі і, цалкам магчыма , маюць непасрэдныя сувязі з ФСБ Расіі. Застаецца спадзявацца на адэкватную рэакцыю той часткі беларускіх сілавікоў і чыноўнікаў, якія не дапусцяць дэстабілізацыі абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь і засцерагуць яе ад задумаў і намераў адэптаў расейскага свету.

Матэрыял для публікацыі падрыхтаваў Дзяніс Івашын

InformNapalm.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: