Выбарчыя камісіі адказалі на скаргі па забракаваных подпісах

Па законе, рашэнні камісій можна абскардзіць.
Адзін з каардынатараў штаба Віктара Бабарыкі так і зрабіў — напісаў скаргу на рашэнне Цэнтральнай раённай камісіі пра «забракаваныя» подпісы у Гомелі: нагадаем, яна прызнала несапраўднымі ўсе 4177 подпісаў за Бабарыку. На скаргу прыйшоў адказ.

«29 чэрвеня па выніках пасяджэння Цэнтральнай раённай камісіі ў Гомелі па выбарах прэзідэнта Беларусі рашэнне не прымалася, а быў складзены акт аб выніках праверкі дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў і пратакол аб устанаўленні колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку вылучэння кандыдата ў прэзідэнты», — гаворыцца ў адказе.

Там таксама ўказваецца, што паколькі рашэнне не прымалася, то яго нельга абскарджваць у Гомельскай абласной камісіі, а таксама ў ЦВК і судзе.

Нагадаем, з 365 тысяч подпісаў, сабраных за Віктара Бабарыку, камісіі прызналі сапраўднымі толькі 165 744. Штаб Бабарыка заявіў, што ён не згодны з рашэннем камісій і хоча ведаць, што здарылася з астатнімі 200 тысячамі, таму падаў скаргі ў раённыя выбарчыя камісіі па ўсёй краіне.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: