Участковыя камісіі яшчэ да пачатку галасавання абвяшчаюць, што не збіраюцца лічыць галасы сумленна і галосна

Гэта вынікае з адказу, які быў атрыманы ад старшыні участковай выбарчай камісіі сябрам БНФ Валерам Рабцавым, які зарэгістраваны назіральнікам па участку № 65 у Заводскім раёне Мінска.

Валер Рабцаў

Валер Рабцаў

Назіральнік Валер Рабцаў звярнуўся ў камісію з прапановай, распрацаванай міжпартыйнай кампаніяй назірання «Права выбару» датычна галоснага і адкрытага падліку выбарчых бюлетэняў і празрыстага падсумавання вынікаў гэтага падліку.

У прыватнасці, дзеля забеспячэння сумленнага падліку галасоў, на падставе артыкулаў 13 і 44 Выбарчага кодэкса, назіральнік Валер Рабцаў прапанаваў рабіць падлік наступным чынам:

«Сябры ўчастковай камісіі збіраюць бюлетэні ў агульны стос. Затым адзін з сябраў камісіі сартуе бюлетэні, пададзеныя за кожнага з кандыдатаў, супраць усіх кандыдатаў, а таксама несапраўдныя бюлетэні. Пры сартаванні абвяшчаецца выбар выбаршчыка, кожны бюлетэнь дэманструецца астатнім сябрам камісіі, назіральнікам і раскладваецца у стосы насупраць адпаведных таблічак. Затым бюлетэні ў стосах падлічваюцца. В выпадку сумневаў у слушнасці падліку галасоў любы сябра камісіі мае права пералічыць бюлетэні. Вынікі падліку абвяшчаюцца старшынём участковай камісіі».

Адказ камісіі

Адказ камісіі

Нягледзячы на тое, што гэткая прапанова абсалютна не супярэчыць выбарчаму заканадаўству і відавочна пазбаўляе падлік галасоў ад абвінавачванняў у махярстве, адказ старшыні камісіі №65 быў лаканічны:

«Гласный пересчет каждого бюллетеня, находящегося в ящике для голосования, законодательством не предусмотрен».

«Учытайцеся, калі ласка, у апошні радок гэтага адказу – у вас адразу знікнуць ілюзіі пра сумленны падлік галасоў на гэтых выбарах», – канстатуе сябра БНФ Валер Рабцаў.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: