Удзельнікі форума «Палітвязні Беларусі» запатрабавалі спыніць пераслед абаронцаў Курапатаў

Паседжанне форума адбылося ў пятніцу, 10 сакавіка.


Па выніках форума была прынята наступная заява:


«9-10 сакавіка 2017 г  на вачах  жыхароў Беларусі ў прамым эфіры, ў самым цэнтры Еўропы, у сталіцы Рэспублікі Беларусь горадзе Мінску невядомыя людзі   зладзілі  паляванне на лідара Маладога Фронта Змітра  Дашкевіча. Тысячы грамадзянаў  Беларусі назіралі, як асобы ў цывільным вялі пераслед, траўлю  Змітра Дашкевіча, як, група людзей, бандыцкага выгляду, накінулася на маладзена , збіла,скруціла , закінула ў аўтобус белага колеру і з’ехала ў невядомым накірунку. Трэба адзначыць, што напярэдадні 7 сакавіка  2017 у пад'ездзе свайго дома невядомымі асобамі ў цывільным гвалтоўна быў затрыманы абаронца Курапатаў Сяргей Пальчэўскі.


 Вызначылася, што ў абодвух выпадках на актывістаў МФ палявалі  супрацоўнікі праваахоўных органаў Рэспублікі Беларусь. І  увесь гэты гвалт у дачыненні да абаронцаў Курапатаў, бязмежжа былі здейснены  дзеля затрымання і дастаўкі ў суд Змітр Дашкевіча і Сяргея Пальчэўскага за пратэст   супраць незаконнага будуаўніцтва  бізнес-цэнтра на тэрыторыі ахоўных зонаў  мемарыяла Курапаты. Няўжо нельга было проста даслаць позву ў суд?


Фактычна супрацоўнікі  праваахоўных органаў падчас палявання на грамадзян Рэспублікі Беларусь Змітра Дашкевіча і Сяргея Пальчэўскага   прадстаўлялі сабой  арганізаваную злачынную групоку, якая тэрарызавала жыхароў Беларусі. Мы, удзельнікі форума “Свабоду палітвязням Беларусі” выказваем пратэст супраць узаконенага дзяржбандытызму і патрабуем прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, якія арганізавалі цкаванне, паляванне на Сяргея Пальчэўскага і Змітра Дашкевіча. Мы патрабуем адстаўкі міністра ўнутраных спраў Шуневіча І.А., бо дзеянні супрацоўнікаў яго міністэрства сведчаць, што ён не ў стане стварыць эфектыўнае праваахоўнае ведамства, якое  б бараніла грамадзян нашай краіны ад злачынцаў.


Мы лічым, што бандыцкія затрыманні і судовае беззаконне ў дачыненні да абаронцаў Курапатаў — помста за актыўную абарону нацыянальнага некропалю.


Мы патрабуем неадкладна вызваліць Змітра Дашкевіча, бацьку дваіх дзяцей, і спыніць пераслед усіх абаронцаў Курапатаў».

                                     

Пад зваротам падпісаліся каля двух дзясяткаў удзельнікаў форума, сярод іх — Міхаіл Пастухоў, Павал Севярынец, Ганна Шапуцька, Алена Талстая, Вольга Майорава, Кацярына Садоўская, Васіль Завадскі, Святлана Каваленка, Аляксей Туровіч, Ігар Леднік, Павал Пракаповіч, Віктар Мельнікаў, Дзяніс Садоўскі ды інш.


Паводле прэс-рэліза


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: