Украіна заклікае Захад узмацніць ціск на РФ з-за яе ўплыву на Беларусь

Украіна заклікае Захад узмацніць ціск на Расію з-за яе ўплыву на Беларусь, заявіла першы намеснік кіраўніка МЗС Украіны Эмінэ Джапарава, словы якой прыводзіць "Інтэрфакс-Украіна".

«Захад павінен узмацніць ціск на Расію за яе дзеянні ў дачыненні да Беларусі», — цытуе прэс-служба МЗС словы Джапаравай, сказаныя падчас нефармальнага пасяджэння высокага ўзроўню Рады бяспекі ААН па формуле Ары, прысвечанага сітуацыі ў Беларусі.

Паводле яе слоў, Расія выкарыстоўвае Беларусь як плацдарм для маніпуляцый міграцыйнымі патокамі, якія яна накіроўвае ў Польшчу і Літву.

Джапарава адзначыла важнасць, як для Украіны, так і ўсёй Еўропы, каб Беларусь заставалася суверэннай і незалежнай дзяржавай, а далейшая інтэграцыя з Расіяй не прывяла да з'яўлення на межах Украіны і Еўрасаюза новых выклікаў і пагроз.

Намеснік кіраўніка міністра замежных спраў таксама звярнула ўвагу на няспынныя парушэнні правоў чалавека і кампанію палітычных рэпрэсій у Беларусі.

«Сказаць, што мы ўстрывожаныя — гэта нічога не сказаць», — заявіла яна, дадаўшы, што ахвярамі рэпрэсій беларускіх уладаў сталі і грамадзяне Украіны.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: