Украіна адклікала пасла з Беларусі

Украінскія ўлады адклікалі на радзіму для кансультацый пасла краіны ў Беларусі Міхаіла Ежэля.



Як паведаміў 24 сакавіка дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Яўген Перабійніс, гэты крок стаў адказам на заяву прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што ён дэ-факта прызнае прыналежнасць Крыму Расіі.

·                                  

Паводле слоў украінскага дыпламата, падобныя заявы ў Кіеве лічаць недапушчальнымі і "супярэчаць нормам міжнароднага права".


Як перадаваў Тэлеграф, беларускі лідар 23 сакавіка заявіў, што Расія не патрабуе ад Беларусі прызнаваць свой суверэнітэт над Крымам, аднак "Крым сёння — частка тэрыторыі Расійскай Федэрацыі". Пры гэтым Беларусь, як сказаў Аляксандр Лукашэнка, не з'яўляецца бокам ва ўкраіна-расійскім супрацьстаянні.

telegraf.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: