Украіна выступае за рэфармаванне Савета бяспекі ААН. Нельга пакідаць Расіі права вета

На думку кіраўніка МЗС Украіны, нельга дазволіць, каб у ААН права вета мела краіна, якая здзейсніла акт агрэсіі супраць іншай дзяржавы.



Украіна выступае за карэнную рэформу сістэмы ААН, у прыватнасці Савета Бяспекі. Пра гэта заявіў міністр замежных Украіны Павел Клімкін у эфіры 5 канала.
 
 
«Нам патрэбна карэнная рэформа сістэмы ААН, у прыватнасці Савета Бяспекі. Мы не можам дазволіць, каб у дваццаць першым стагоддзі звычайнае права вета мела краіна, якая здзейсніла акт агрэсіі супраць іншай дзяржавы. Я кажу пра Украіну не толькі ў тым сэнсе, што гэта краіна, якую мы прадстаўляем ў ААН, я кажу пра сістэму міжнародных адносін. Паколькі мы павінны жыць па правілах. Калі ў гэтым свеце правілаў няма, то нас чакае хаос» падкрэсліў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.
 
 
Па словах Клімкіна, зараз ёсць шмат краін, якія выдатна разумеюць, што такая рэформа патрэбна, што нельга пакінуць Расіі права вета, што права вета пастаянных членаў Савета Бяспекі павінна быць абмежавана, некаторыя нават кажуць аб калектыўным праве вета. «Але прабіць гэта даволі складана» прызнаў міністр.
 
 
«Цяпер мы думаем аб скліканні канферэнцыі высокага ўзроўню, у нас будуць ініцыятывы, у тым ліку ў рамках ААН, якім чынам паменшыць рызыкі, якім чынам прадухіліць уцягванне і перасоўванне праз мяжу зброі і войскаў, якім чынам умацаваць рэжым кантролю над узбраеннямі, якім чынам умацаваць меры даверу. Для гэтага патрэбна воля большасці членаў ААН і над гэтым мы працуем» падсумаваў кіраўнік МЗС.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Чытач
  • 2014-11-08 13:42:28
«Нам патрэбна карэнная рэформа сістэмы ААН, у прыватнасці Савета Бяспекі. Мы не можам дазволіць, каб у дваццаць першым стагоддзі звычайнае права вета мела краіна, якая здзейсніла акт агрэсіі супраць
іншай дзяржавы." Гэта насамрэч так. Трэба гэтыя ініцыятывы спірабаваць рэалізаваць. Гэта будзе справядлівым.

Больш цікавага на «Новым Часе»: